Дыктанты па беларускай мове:
працяжнік у няпоўным сказе, працяжнік паміж джейнікам і выказнікам
Белорусский язык и литература
Беларуская вёска
Беларуская вёска не такая, як на Украіне або на Доне. Там не дзіва вёскі ў дзвесце - тысячу двароў. У нас дваццаць-трыццаць хат - гэта ўжо вёска. А на захадзе Беларусі яшчэ і дагэтуль многа хутароў, хаця людзі паступова і кідаюць іх.
Вось хутар на Гродзеншчыне. Да бліжэйшай станцыі некалькі кіламетраў лесам, палямі, пералескамі. Паўсюль раскіданы грады ўзгоркаў, а на іх - сіні зубчасты лес. Між градаў - палі канюшыны, залатыя лапікі лубіну. Праз густыя зарасці чорнай вольхі бяжыць вясёлая і чысцюткая рачулка Лоша. На беразе яе прыткнуліся адна да адной некалькі спраўных хат са студнямі, адрынамі. Адрына - гэта вялікая халодная будыніна для захоўвання сена. Крыху далей у звіліне Лошы - векавыя дрэвы былога фальварка. (112 слоў)
Паводле У. Караткевіча
Вожык
Вожык жыве ва ўсіх мясцінах Беларусі, а найчасцей у лесе. Ёсць сярод вожыкаў і такія, што не цураюцца жыхарства ў горадзе ці вёсцы. Іх можна ўбачыць у садзе, парку, а таксама непадалёку ад хлява свойскай жывёлы.
Вожык вельмі адважны звярок. Ён не спяшаецца ўцякаць, сустрэўшы каго-небудзь на сцяжынцы. Натапырыць свае вострыя калючкі і сярдзіта пыхкае. Баронячыся ад нападу, звярок згортваецца ў клубок. Няшмат знойдзецца ахвотнікаў пагуляць з такім калючым мячыкам.
Вожык - самы адважны паляўнічы. Шмат знішчае ён шкодных жукоў, слімакоў, бурыць кратовыя гнёзды. Асабліва зацята змагаецца з паўзучымі гáдамі. Гадзюка ўмела бароніцца, пагрозліва сыкае, стараецца ўкусіць звярка. Вожыка надзейна бароняць вострыя калючкі, і ён звычайна перамагае. (118 слоў)